Канцэптуальныя

карткі

Nixedonia

Вытокі канцэптуальных картак Nixedonia

Так здарылася, што ў 2022 годзе, калі Джон МакВэй, заснавальнік і галоўны інструктар Nixedonia, вывучаў матэрыялы па юрыдычных продажах і маркетынгу для юрыстаў, каб дапамагчы ім павялічыць іх даходы, то ўсяго толькі некаторыя з асноўных канцэпцый, паданые ў дадзеных кнігах або, прынамсі, на трэнінгах, былі распрацаваны ім самім. У добрай кнізе павінна быць не больш паўтузіна канцэпцый, і большасць з іх павінны быць такімі, каб змяшчацца на паштоўцы. І, як вынік, нарадзілася ідэя пакончыць з усёй непатрэбнай «вадзіцай» ў кнігах і стварыць рэсурс, сфакусаваны выключна на такіх асноўных канцэпцыях.

Вечна занятым юрыстам гэта б дазволіла адразу паглыбіцца ў сутнасць справы ў самы кароткі час. Замест таго, каб пахаваць такія добрыя канцэпцыі пад грудай старонак і ў кнігах матэрыялаў, на прачытанне якіх час знойдуць толькі нешматлікія юрысты, быў абраны такі падыход, як напісаць дадзеныя канцэпцыі на заўсёды даступных дыдактычных картках. Джон, грунтуючыся на сваім вопыце сустрэч больш чым з 500 юрыдычнымі фірмамі з больш чым 70 краін, абраў найбольш карысныя канцэпцыі з тых, з якімі ён сутыкаўся ў розных кнігах, створаных ім жа матэрыялах і наведаных краінах.

Што такое

канцэптуальныя

карткі Nixedonia?



Як выкарыстоўваць канцэптуальныя карткі Nixedonia?

Карткі можна чытаць як у любой паслядоўнасці, так і ад тэмы да тэмы. Спачатку варта вывучыць візуальную дыяграму, потым прачытаць картку, пасля чаго змясціць яе да астатніх картак. Так варта рабіць да таго часу, пакуль не будуць прачытаны ўсе карткі. Затым, зыходзячы толькі з візуальнай дыяграмы, варта пастарацца запомніць, з якой менавіта канцэпцыяй асацыюецца дадзеная дыяграма. Калі ўсё правільна, то карта кладзецца ў адну купку, калі не, то ў другую. Як правіла, гульнёй і паўтарэннем мы імкнемся дайсці да той стадыі, на якой візуальная дыяграма і апісваная ёю канцэпцыя могуць выклікаць у памяці сутнасць самой канцэпцыі.

Як канцэптуальныя карткі Nixedonia могуць дапамагчы юрыстам?

Дадзеныя карткі, у першую чаргу, дапамагаюць істотна зэканоміць час, неабходны для чытання кніг аб юрыдычных продажах і маркетынгу, альбо для наведвання адпаведных трэнінгаў. Вы, не марнуючы час на «вадзіцу», адразу ж засвойваеце асноўныя канцэпцыі і можаце ўжываць іх на практыцы. Па-другое, сістэматычна ужываючы найбольш практычныя канцэпцыі, Вы тым самым павялічваеце даходы ад сваёй практыкі. Адна-адзіная канцэпцыя можа пацягнуць за сабой велізарную колькасць тарыфікаваных гадзін працы. І, нарэшце, па-трэцяе, карткі могуць адкрыць Вам вочы на новыя падыходы да юрыдычных продажаў і маркетынгу, а таксама выклікаць энтузіязм і цікаўнасць у тым, што тычыцца іх прымянення на практыцы. І, такім чынам, гульня ў канцэптуальныя карты Nixedonia можа матываваць юрыстаў на вялікія і больш хутчэйшыя поспехі, чым якія б то ні было кнігі ці трэнінгі.