ШТО ТАКОЕ NIXEDONIA?

Праз восем гадоў супрацоўніцтва з міжнароднай юрыдычнай фірмай DLA Piper, размешчанай у Расіі, Джон Маквей, генеральны дырэктар і галоўны коўч Nixedonia, заснаваў у 2015 годзе першы офіс Nixedonia ў Санкт-Пецярбургу як вылучанаю юрыдычную асобу, закліканую аказваць дапамогу вядучым юрыдычным фірмам з мэтай дасягненням імі камерцыйнага поспеху. На той момант было адзначана, што нягледзячы на тое, што юрысты і партнёры, якія прадстаўляюць інтарэсы лепшых юрыдычных фірмаў, валодаюць выдатнымі навыкамі ў галіне юрыспрудэнцыі, толькі нешматлікія валодаюць навыкамі маркетынгу і продажаў у гэтай сферы. Большасць з іх не прайшлі ніякай падрыхтоўкі ў галіне маркетынгу і продажаў юрыдычных паслуг. Такім чынам, мэтай Nixedonia з'яўляецца павышэнне даходаў юрыдычных фірмаў з дапамогай двух відаў дзейнасці: групавыя трэнінгі «з вока на вока» і кансалтынг ў галіне развіцця бізнесу.

Першапачаткова Nixedonia супрацоўнічала з юрыдычнымі фірмамі ў Расіі і Балтыйскіх дзяржавах (2015 г.),

затым пашырыла сферу супрацоўніцтва на Усходнюю Еўропу (2016) і Балканскія краіны (2017 г.). Як вынік, у 2017 годзе быў адчынены другі офіс Nixedonia ў Кішынёве (Рэспубліка Малдова) у якасці базы для ажыццяўлення дзейнасці ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. Затым, у 2022 годзе, быў адчынены трэці офіс Nixedonia ў Эдынбургу ў момант, калі было вырашана перанесці штаб-кватэру кампаніі ў Заходнюю Еўропу, а менавіта ў Шатландыю. Nixedonia зрабілася юрыдычнай асобай у Шатландыі. Акрамя Еўропы, Nixedonia працуе з некалькімі юрыдычнымі фірмамі ў Азіі (Сінгапур, Сеул, Ханой, Бангкок), на Блізкім Усходзе (Тэль-Авіў, Каір) і Афрыцы (Лусака, Аккра). Незалежна ад юрысдыкцыі, неабходнасць паляпшэння камерцыйных навыкаў з'яўляецца даволі высокай, і адчувальная аддача, якую кліенты Nixedonia атрымалі праз некалькі месяцаў пасля пачатку супрацоўніцтва, аказалася больш чым апраўданай на фоне ўкладанняў у трэнінгі.

На момант 2022 года, больш за 500 юрыдычных фірмаў у больш, чым 70 краінах, атрымалі карысць ад паслуг Nixedonia.

Офісы NIXEDONIA:

МЕСЦАЗНАХОДЖАННЕ КЛІЕНТАЎ

КЛIЕНТЫ NIXEDONIA УЯУЛЯЮЦЬ САБОЙ АДБОРНУЮ I СПЕЦЫФIЧНУЮ ГРУПУ КАМПАНIЙ, ПРАПАНОУВАЮЧЫХ ПАСЛУГІ ПРЭМIУМ-КЛАСА, ЯКІЯ АДПАВЯДАЮЦЬ НАСТУПНЫМ ХАРАКТАРЫСТЫКАМ:

  • Юрыдычныя фірмы, кліенты Nixedonia, з'яўляюцца кампаніямі вышэйшага звяна. Яны прызнаны такімі рэйтынгамі як IFLR, The Legal 500 або Chamber & Partners.
  • Рынкавым пазіцыянаваннем кліентаў Nixedonia з'яўляецца прэміум-сегмент (у дачыненні да цэнавага фарміравання і якасці прапаноўваемых паслуг). Яны часцей за ўсё з'яўляюцца лідэрамі рынку ў сваёй нішы на працягу шмат гадоў.
  • Кіруючыя партнёры юрыдычных фірмаў, кліентаў Nixedonia, вераць у сваю каманду і жадаюць інвеставаць у навучанне і развіццё персаналу з мэтай раскрыцця іх патэнцыялу.
  • Кліентам Nixedonia ўласціва культура адкрытасці, талерантнасці, сціпласці і вера ў тое, што яны могуць паўплываць на сваю будучыню. Яны з'яўляюцца прагрэсіўнымі фірмамі, адкрытымі для новых ідэй і інавацый.
  • Юрыдычныя фірмы, кліенты Nixedonia, з'яўляюцца празрыстымі, ім характэрна бездакорная рэпутацыя, яны працуюць сумленна і надзейна з захаваннем вышэйшых этычных стандартаў.
  • Кліенты Nixedonia разумеюць, што добры брэндынг і маркетынг, - гэта не гарантыя поспеху, і што праактыўные продажы неабходны для максімізацыі каштоўнасці кліента (асабліва ва ўмовах эканамічнага спаду).

ЯК NIXEDONIA
МОЖА ДАПАМАГЧЫ
ВАШАЙ ЮРЫДЫЧНАЙ ФIРМЕ

ТРЭНIНГI ПА БІЗНЭС-РАЗВІЦЦЮ

Асноўная задача Nixedonia - дапамагчы юрыдычным фірмам дасягнуць большага камерцыйнага поспеху праз трэнінгі па бізнес-развіццю для партнёраў і юрыстаў. Звычайна трэнінгі па бізнес-развіццю прадастаўляюцца на базе штомесячных або штоквартальных сесій з факусоўкай на адной канкрэтнай вобласці. Стандартная сесія цягнецца тры гадзіны, а ў групу ўваходзіць 10-20 чалавек (магчыма меншая або большая колькасць удзельнікаў сесіі).

У цэлым, існуе дзесятак сесій рознага ўзроўню складанасці: Базавы (падыходзіць для пачынаючых юрыстаў), Сярэдні і Прасунуты (падыходзіць для партнёраў).

Націснуўшы на спасылкі ніжэй, вы зможаце азнаёміцца з вялікай колькасцю інфармацыі датычна індывідуальных сесій.

ТРЭНIНГI ПА БIЗНЭС-НАВЫКАМ

У якасці дадатку да трэнінгаў па бізнес-развіццю для юрыстаў, Nixedonia таксама дапамагае супрацоўнікам юрыдычных фірмаў развіваць бізнес-навыкі.

Як і ў выпадку з сесіямі па бізнес-развіццю, кожная з сесій доўжыцца тры гадзіны.

Калі якая-небудзь з сесій ўяўляе для вас цікавасць, не саромейцеся звяртацца за дадатковай інфармацыяй.

ПРАКТЫЧНЫЯ СЕСІІ ПА БР

Яны вельмі падобныя з агульнымі трэнінгамі па бізнес-развіццю. Тым не менш, у дадзеным выпадку не падаюцца новыя матэрыялы, і мы разам з юрыстамі і партнёрамі, працуем над выкананнем заданняў па бізнес-развіццю, заснаваных на раней паданай стандартнай сесіі. У той час як стандартныя трэнінг-сесіі з'яўляюцца тэарэтычнымі, практычныя сесіі па БР грунтуюцца на практычным іх ужыванні.

КОУЧЫНГ ПА ПРОДАЖАМ 1-2-1

Гэта індывідуальны коўчынг з выкарыстаннем усіх крыніц бізнес-развіцця, 1-2-1 для партнёраў або старэйшых юрыстаў. Гэта прэміум-паслуга, якая дазваляе рэалізаваць індывідуальны падыход для паляпшэння навыкаў бізнес-развіцця. Падыход 1-2-1 дазваляе дасягнуць больш хуткіх вынікаў, чым групавое навучанне.

МОВА ЗАКОНА

распаўсюджаныя памылкі, пунктуацыю ў юрыдычнай сферы. Гэта унікальны, створаны кампаніяй Nixedonia, набор з шасці сесій, які базуецца на досведзе 2016 года, калі быў створаны матэрыял "36 Rules of Writing", які ахоплівае большасць сфер у юрыспрудэнцыі.

НАСТУПНЫЯ КРОКI ДЛЯ ВАШАГА ПОСПЕХУ...

Каб ваша юрыдычная фірма была разгледжана для супрацоўніцтва з Nixedonia, напішыце Джону на jjmcveigh@nixedonia.com.


Калі адсутнічае канфлікт інтарэсаў, і ваша юрыдычная фірма адпавядае крытэрыям адбору, пробная сесія з наступнай сустрэчай у вашым офісе можа быць прапанована.

+372 820 24 678

НЕКАТОРЫЯ КАРЫСНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ АД NIXEDONIA

New Client Hunting
Sales Networking
Pitching
Consultative Selling
Active Referrals
L2L Marketing
Cross Selling
Sales Writing